Увага! З 30-га сакавіка па Мінску – толькі бескантактная дастаўка!

Падзяліцца

Шаноўныя сябры!

Budzma-krama.by - не толькі адметныя тавары з беларускім нацыянальным дызайнам, але і клопат пра сваіх пакупнікоў

Таму ад 30-га сакавіка (панядзелак) дастаўка замоваў  па Мінску будзе здзяйсняцца толькі бескантактным спосабам. Гэта значыць, што вам не давядзецца наўпрост кантактаваць з нашым кур’ерам – вашую замову пакінуць каля дзвярэй або ў іншым, указаным вамі месцы.

Як дзейнічае бескантактная дастаўка:

  • Абярыце патрэбную вам колькасць тавараў і дадайце іх у кошык, націснуўшы кнопку “Дадаць у кошык” 

  • На старонцы афармлення замовы выберыце спосаб аплаты “Перадаплата банкаўскай карткай”. Дастаўка кур’ерам здзяйсняецца толькі пасля аплаты замовы банкаўскай карткай ан-лайн!

  • У полі “Каментар да замовы” напішыце, дзе і як можна пакінуць Вашу замову. Напрыклад: Пакінуць замову можна перад дзвярыма кватэры.

Непасрэдна перад дастаўкай кур’ер абавязкова патэлефануе Вам і Вы зможаце яшчэ раз узгадніць, дзе пакінуць Вашую замову.

Таксама нагадваем, што замовы ў Budzma-krama.by дастаўляюцца поштай па ўсёй Беларусі, у тым ліку і па Мінску. Пры дастаўцы поштай замовы можна аплаціць банкаўскай карткай ан-лайн або наяўнымі пры атрыманні.

Дастаўка замоваў за мяжу часова недаступная. 


Беражыце сябе і сваіх блізкіх!


З пажаданнямі добрага здароўя,

Каманда Budzma-krama.by