Стылёвая флэшка-візітоўка ад гурта "Палац"

Падзяліцца
Да Міжнароднага дня абароны жывёлаў, які адзначаецца 4 кастрычніка, гурт «Палац»  прэзэнтаваў новы самотнік «Коцік-бомж» і афіцыйнае лірык-відэа да гэтай песні.

kocik_bomzh02.jpg

Таксама гурт выдаў флэшку-візітоўку з новым самотнікам «Коцік-бомж» і афіцыйным лірык-відэа да гэтай песні, а таксама поўнай дыскаграфіяй гурта ды казкамі ў агучцы Алега Хаменкі.

На флэшцы:

Коцік-бомж (single and lyric-video 2019),

Добра песня (single 2017),
Кола грукатала (album 2012),
Дыскаграфія (1994-2004),
Казка «Салдат-доктар» (project 2012),
Казка «Оле-засынай-паволі» (project 2015)


Алег Хаменка выступіў аўтарам і саўндпрадусарам песні, а майстарынг быў зроблены на студыі ToneTwins.

У падтрымку рэліза выйшла прыгожае лірык-відэа, якое зрабіў рэжысёр Арцём Лобач і мастачка Ганна Лобач.

Набыць флэшку