Літаратурныя цішоткі ад “Будзьма!”з цытатамі беларускіх творцаў!

Падзяліцца

Навінкі ад budzma-krama.by - цішоткі з цытатамі.

Karatkievicz2.jpg


З нагоды Сусветнага дня паэзіі, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 сакавіка, кампанія “Будзьма беларусамі!” запускае новую лінейку цішотак з цытатамі беларускіх псьменнікаў.

Сваёй лінейкай мы дэманструем: беларуская культура агулам, а літаратура ў прыватнасці – невычэрпная крыніца для натхнення.

Першымі ў літаратурнай лінейцы ад “Будзьма!“ сталі чатыры прынты з цытатамі Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц і Янкі Купалы, якія аднолькава падыдуць і мужчынам, і жанчынам:

Karatkevich-MockUp2.png

“Позна бывае толькі ў труне” Уладзімір Караткевіч




kypala.png

“Хто не любіць волі – не нашага роду” Янка Купала


Набыць цішотку з цытатай Янкі Купалы для яго

Hienijusz_Muzh.jpg

“Хто Край свой бязмерна любіць, той мусіць перамагаць!” Ларыса Геніюш


yanishchyc.png

“Пачынаецца ўсё з любві” Яўгенія Янішчыц

Набыць цішотку з цытатай Яўгеніі Янішчыц для яе

З’яўленне гэтай лінейкі – своеасаблівы адказ кампаніі Mark Formelle ды іншым, хто карыстаецца чужой спадчынай, не бачачы каштоўнасці ў сваёй.