Новая калекцыя торбаў-шопераў. Будзь экалагічным разам з “Будзьма!”

Падзяліцца

Не любіце камечаныя пакункі, што забруджваюць наваколле?

Менавіта для вас “Будзьма!” прапануе лёгкія, зручныя, яскравыя торбы-шоперы з адметнымі малюнкамі да традыцыйных беларускіх святаў: Каляды, Багач, Купалле, Сёмуха, Спас. 

74cd3b0660fd1f52e8bfc060b3010209.jpg

Торба Каляды - набыць

“Святочныя” экаторбы зроблены з поліэстэру. Гэтая сінтэтычная тканіна прыемная навобмацак, не камечыцца, лёгка сціраецца, хутка сохне і не патрабуе прасавання.

Торба-шопер “Будзьма!” - ідэальная торба для штодзённага выкарыстання. Складваецца ў кампактны ролік, які амаль не займае месца і лёгка змяшчаецца ў кішэні, жаночай сумачцы ці заплечніку. А як трэба - перад Вамі ёмістая, зручная, модная торба, у якую можна скласці пакупкі, спартыўную форму, зменны абутак – ды ўсё што заўгодна!

Даўжыня ручак дазваляе насіць яе як на плячы, так і ў руцэ. 

Торба вытрымлівае да 20 кг – як змесціва двух поліэтыленывых пакетаў з супермаркета.Па сярэдніх падліках, 1 торба замяняе ад 300 да 700 пакетаў у год!

Быць экалагічыным проста! Набывай у нашай краме зручныя і прыгожыя экаторбы ды адмаўляйся ад шкоднага поліэтылену.

 

Торба Спас - набыць

bahacz1_kalazh.jpg
Торба Багач - набыць

siomucha02.jpg

Торба Сёмуха - набыць
kupallie01.jpg    

Торба Купалле - набыць

Экаторбы-шоперы ад “Будзьма!” – зроблена ў Беларусі з любоўю да роднай прыроды.