Мы прыпыняем працу нашай крамы...

Падзяліцца
Шаноўныя сябры!

Як вы ўжо ведаеце, па незалежных ад нас прычынах мы прыпыняем працу нашай крамы на няпэўны тэрмін.

Дзякуй, што натхнялі нас, былі разам з намі! А падтрымка ад вас апошнім часам для нас была неацэннай!

Мы пачулі шмат добрых, душэўных словаў і пажаданняў. І гэта – узаемна!

23.jpg

Мусім нагадаць: сёння апошні дзень, калі вы можаце зрабіць пакупкі ў нашай краме.
Замовы прымаюцца сёння (10 чэрвеня) да 23:59!

Раней зробленыя замовы мы абавязкова даставім/уручым/дашлем поштай.
Пункт самавывазу працуе гэтыя дні з 16.30 да 20.00.

Мы верым у лепшыя дні для нашай роднай краіны, для нашых цудоўных людзей. І не апускаем рукі.

З надзеяй на хуткія сустрэчы, ваша Будзьма Крама! 

www.budzma-krama.by

Будзьма разам! ❤️