“Будзьма стойкімі!” - анлайн-сустрэча з псіхолагам 24 чэрвеня

Падзяліцца
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by запрашаюць 24 чэрвеня (серада) а 16-й гадзіне на анлайн-сустрэчу «Будзьма стойкімі!».

ustrecza_z_psicholagam.jpg

З намі вы даведаецеся:

-         Чым небяспечная сацыяльная ізаляцыя?

-         Як своечасова ў сабе дыягнаставаць яе негатыўны ўплыў?

-         Як пераадолець негатыўныя наступствы самому і дапамагчы сваім блізкім?

-         Як мяняецца свет дзіцяці і што з гэтым рабіць?

І шмат іншых карысных рэчаў распавядзе Валянціна Чэкан - спікер-коўч праекта TEDx Niamiha, выкладчык, ментар ад крамы беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by

Вядучая – Руся – спявачка, даследчыца беларускіх архаічных спеваў

Вы зможаце задаць пытанне эксперту ў жывым эфіры.

Далучайцеся!

Трансляцыя будзе адбывацца ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і YouTube.