"Будзьма" перадала тысячу медыцынскіх масак Чэрвеньскаму дому-інтэрнату

Падзяліцца

Наша кампанія не можа заставацца ў баку ў такі няпросты час і імкнецца аказаць пасільную дапамогу адрасна. У першую чаргу тым, хто мае ў ёй вялікую патрэбу і не можа паклапаціцца пра сябе сам.

01.jpg

1.jpg

Сёння кампанія “Будзьма беларусамі!” і крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by перадалі тысячу аднаразовых медыцынскіх масак Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Дзеці і дарослыя, якія пражываюць у падобнага кшталту ўстановах, не могуць трымаць сацыяльную дыстанцыю.

02.jpg

Акрамя масак, і Чэрвеньскі дом-інтэрнат, і многія іншыя дамы-інтэрнаты, маюць патрэбу ў аднаразавых касцюмах для супрацоўнікаў. Заклікаем усіх неабыякавых падтрымаць гэтыя ўстановы.

Дапамагчы можна некалькімі спосабамі:

  • перадаць аданаразовыя касцюмы, маскі і іншыя неабходныя сродкі абароны непасрэдна ў дамы-інтэрнаты.

  • пералічыць грошы праз дабрачынны фонд “Добра тут”, які займаецца падтрымкай дамоў-інтэрнататаў для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

  • Далучыцца да дабрачыннай акцыі “Дапаможам разам” ад крамы budzma-krama.by.

Нагадаем, паўдзельнічаць у гэтай акцыі вельмі проста. У перыяд да 14 мая выбірайце і набывайце адметныя тавары з беларускім характарам ад budzma-krama.by для сябе ці ў падарунак, а мы пералічым 50% ад сумы Вашай пакупкі Червеньскаму дому-інтэрнату.

Будзьма неабыякавымі! Дапаможам разам тым, каму гэта зараз сапраўды патрэбна!